Перайсці да зместу

Андрэ Ігудала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Андрэ Ігудала
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 28 студзеня 1984(1984-01-28) (40 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 198 см
Вага 98 кг[2]
Пазіцыя лёгкі форвард, атакавальны абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2004 Арызона Уайлкэтс[d]
2004—2012 Філадэльфія Сэвенці Сіксерс
2012—2013 Дэнвер Нагетс
2013—2019 Голдэн Стэйт Уорыярз
2019—2020 Мемфіс Грызліс
2020—0000 Маямі Хіт
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэ Тайлер Ігудала (англ.: Andre Tyler Iguodala; нар. 28 студзеня 1984, Спрынгфілд, штат Ілінойс) — амерыканскі баскетбаліст, які выступае за каманду Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (НБА) «Маямі Хіт». Гуляе на пазіцыі лёгкага форварда, вылучаецца высокім майстэрствам пры гульні ў абароне. Да пачатку прафесійнай кар’еры Ігудала гуляў за каманду старэйшай школы Ланфіер са Спрынгфілда і студэнцкую каманду Арызонскага ўніверсітэта «Арызона Уайлдкэтс». На драфце НБА 2004 года ён быў абраны пад дзявятым нумарам клубам «Філадэльфія Сэвенці Сіксерс», за які выступаў на працягу васьмі сезонаў, пакуль у 2012 годзе яго не абмянялі ў «Дэнвер Нагетс». Пасля аднаго сезона ў Дэнверы, улетку 2013 года Ігудала падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Голден Стэйт Уорыярз». У сезоне 2014/2015 ён дапамог камандзе выйграць чэмпіянат НБА, а сам Андрэ быў прызнаны самым каштоўным гульцом фінальнай серыі супраць «Кліўленд Кавальерс».

Па выніках свайго першага сезона ў НБА Ігудала быў уключаны ў сімвалічную Зборную найлепшых пачаткоўцаў лігі. У 2006 годзе ён быў прызнаны самым каштоўным гульцом Матча пачаткоўцаў і быў фіналістам конкурсу па кідках зверху. У 2011 годзе за паспяховую гульню ў абароне Ігудала быў уключаны ў другую Зборную ўсіх зорак абароны НБА, а ў 2014 годзе трапіў у першую зборную. Адзін раз, у 2012 годзе, баскетбаліст удзельнічаў у Матчы ўсіх зорак НБА.

У складзе амерыканскай баскетбольнай зборнай ён стаў чэмпіёнам свету ў 2010 годзе і алімпійскім чэмпіёнам у 2012 годзе.

Зноскі

  1. College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.
  2. Basketball Reference Праверана 5 лютага 2017.